Главная » Новости » Сустрэча без абцасаў з карэспандэнтам газеты «ЗВЯЗДА»

Сустрэча без абцасаў з карэспандэнтам газеты «ЗВЯЗДА»

На прошлой неделе состоялось интервью директора медицинского центра «Гармония» Герасимович Е. М. и корреспондента газеты «Звязда».  Беседа получилась эмоциональной, наполненной яркими воспоминаниями и интересными вопросами. 

Сегодня мы размещаем релиз статьи, которую полностью можно будет прочитать в на страницах газеты “Звязда”.

 

Интервью газете "Звязда"“Нельга, каб жанчыну “напаўнялі” розныя мужчыны”

Аўтар Н. Дрындрожык

Калі я спытала дырэктара медцэнтра “Гармонія” Алену ГЕРАСІМОВІЧ, з чым яна сябе асацыюе, пачула тры словы «Жанчыны. Дзіця. Абраз». Справа ў т

 

ым, што мая суразмоўца — урач акушэр-гінеколаг, кандыдат медыцынскіх навук — вось ужо 22 гады, як яна сама кажа, служыць людзям. Спачатку выратоўвала жыцці, а цяпер дапамагае з’яўляцца на свет новым.

Да мяне вельмі часта прыходзяць пары, якія мараць стаць бацькамі, але па розных прычынах не могуць ажыццявіць сваю мару. Адразу кажу, што я не чараўніца, але зраблю ўсё, што ў маіх сілах. І дадаю, што на ўсё воля Божая. Часам бываюць такія сітуацыі, што я зрабіла нават немагчымае, але нічога не атрымліваецца. І тут з’яўляецца нейкая звышсіла — Космас, Бог (называйце гэта, як хочаце), якая дапамагае гэтай пары.

Я дрэнна стаўлюся да родаў на даму. Бо, акрамя хатняй утульнасці і камфорту, яны нічога не даюць. Побач павінен быць спецыяліст. У Германіі роды на даму прымае сертыфікаваная акушэрка, якая прайшла шэраг  абучаючых праграм, трэнінгаў. У яе заўсёды ёсць аўтамабіль і дамоўленасць з медустановай: у выпадку чаго — мы тут. У нас жа пакуль няма такіх акушэрак і дактароў, якія могуць аказваць спецыялізаваную дапамогу на даму. У выніку можа здарыцца жудасная сітуацыя, калі пад пагрозай будуць два жыцці — і жанчыны, і дзіця. Роды на даму, гэта каласальная адказнасць і непрадказальнасць. Можа быць абвіццё пупавіны вакол шыі, крывацёк. Такая сітуацыя, дзе трэба імгненна прыняць рашэнне. Таму я за нараджэнне дзяцей у сценах медустановы.

Людзі, на жаль, мала клапоцяцца пра сваё здароўе. І толькі калі “накіпела”, ідуць да ўрача. Я за здаровы лад жыцця і прафілактычную медыцыну. Калі хаця б адзін раз на год наведваць доктара, то ты не дасі шанец развіцца хваробе. Я таксама за тое, каб не было бязладнага палавога жыцця. Нельга, каб жанчыну «напаўнялі» розныя мужчыны і наадварот. Гэта дакладна не шлях да гармоніі. Больш за тое, любое запаленне можа ініцыяваць рак.

Вельмі важна, каб паміж мамай і дачкой былі даверлівыя адносіны. І не варта саромецца абмяркоўваць фізіялагічныя пытанні. Пра менструацыю дзяўчынка павінна даведацца не ад сяброўкі, а ад мамы. Тое ж самае тычыцца і адносінаў з хлопцамі.  Мама павінна расказаць, што ўступаць у інтымныя адносіны трэба абавязкова па каханню, і распавесці пра метады кантрацэпцыі. Размаўляць на інтымныя тэмы сынам — прывілегія таты. Хлопчыка трэба выхоўваць самастойным, каб ён быў апорай у сям’і, каб мог узяць адказнасць за ўчынкі, за сяброў, за жонку. Мне б хацелася, каб побач з маёй дачкой быў чалавек, падобны на майго мужа.

 

Многопрофильный медицинский
центр в Жодино
Время работы центра:
Пн.- пт. с 8:00 до 20:00
Сб. с 9:00 до 18:00
Вс. с 9:00 до 15:00
Многопрофильный медицинский
центр в Борисове
Время работы центра:
Пн.- пт. с 8:00 до 20:00
Сб. с 9:00 до 20:00
Вс. с 9:00 до 18:00
Подписывайтесь на Нас в социальных сетях
Наверх